Ірына Барысаўна Акуловіч |
|
|
|
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1974(1974-10-20) (50 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Акуловіч.
Ірына Барысаўна Акуловіч (нар. 20 кастрычніка 1974, Магілёў) — беларуская дзяржаўная функцыянерка, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі. Дэпутатка Савета Рэспублікі 6-га склікання. Фігурантка Чорнага спісу ЕС, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін як кіраўніца БелТА.
Біяграфія
Нарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў Магілёве ў сям’і настаўнікаў[1].
Працавала кантралёрам на Магілёўскім заводзе бытавых вырабаў[1]. Па сканчэнні Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова стала музычным кіраўніком у садку-яслях № 46, пазней — настаўніцай малодшых класаў у школе № 21 Магілёва[1].
Пасля дэкрэтнага адпачынку працавала на розных пасадах у Магілёўскім абласным тэлерадыёаб’яднанні, прайшла шлях ад уласнага карэспандэнта да загадчыцы карэспандэнцкага пункта ў Магілёве Агенцтва тэлевізійных навін (руск.) (бел. Белтэлерадыёкампаніі[1][2]. У 2009—2018 гадах — дырэктарка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія „Магілёў“ (руск.) (бел.»[1][2].
У 2013 годзе была названая «Чалавекам года» на Магілёўшчыне[1]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[1].
У верасні 2016 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ад Магілёўскай вобласці[1]. Дэпутаткай уваходзіла ў склад Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі[2].
5 красавіка 2018 года прызначана генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»[2].
Міжнародныя санкцыі
5 жніўня 2024 года ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Савет Еўрапейскага саюза ў сваім рашэнні ад 26 ліпеня 2024 года адзначыў, што Акуловіч, прызначаная на пасаду кіраўніцы «найбуйнейшага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва» БелТА Аляксандрам Лукашэнкам, ягоная даўняя прыхільніца[4]. Пад яе кіраўніцтвам з 2018 года БелТА ў сваіх публікацыях і дзейнасці, такой як фотавыставы і публічныя мерапрыемствы, актыўна прапагандуе рэжым Лукашэнкі і яго самога[4]. Акрамя таго, у сваіх публічных заявах і дзейнасці Акуловіч выказвала падтрымку Лукашэнку і ягоным наратывам адносна дэмакратычнай апазіцыі[4]. Як кіраўніца БелТА яна «задае тон і кірунак інфармацыйнага агенцтва і разглядае СМІ як інструмент захавання цяперашняга рэжыму» ў Беларусі, такім чынам падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі[4].
14 жніўня 2024 года ў свой санкцыйны спіс Акуловіч унесла Швейцарыя[5][6]. 23 жніўня 2024 года да еўрапейскіх санкцый далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[7][8].
Зноскі