У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Макавец.
І́мрэ Ма́кавец (венг.: Makovecz Imre; 20 лістапада 1935, Будапешт — 27 верасня 2011, Будапешт[7]) — венгерскі архітэктар, прадстаўнік арганічнай архітэктуры.
Біяграфія
Вучыўся ў Будапешцкім тэхнічным універсітэце. У працах Макаўца адчуваецца ўплыў Рудольфа Штэйнера, Антоніа Гаўдзі, Фрэнка Лойда Райта і венгерскага прадстаўніка югендстылю Эдзёна Лехнеры. Макавец праславіўся сваімі збудаваннямі антрапаморфнага характару, як, напрыклад, зала развітання на будапешцкіх могілках Фаркашрэт або Палац культуры Шарашпатака. Іншым знакамітым тварэннем архітэктара з'яўляецца рэдут у Сігетвары. Творчасць Макаўца атрымала сусветнае прызнанне ў 1970-80-я гады як кірунак постмадэрнізму. Макавец — аўтар венгерскага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Севільі.
Зноскі
Спасылкі