Іл-86 (па кадыфікацыі НАТА: «Camber» — «Выгнуты», «Выпуклы») — савецкі чатырохрухавіковы сярэднемагістральны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт 1-га класа, спраектаваны ў КБ Ільюшына. Першы і самы масавы савецкі пасажырскі шырокафюзеляжны самалёт. Вырабляўся серыйна ў 1980—1997 гадах на Варонежскім авіяцыйным заводзе. Усяго было выпушчана 106 самалётаў.