Ізяслаў Мсціславіч, у хрышчэнні Панцеляймон (1097 — 18 лістапада 1154) — князь курскі (1127—1130), полацкі (1130—1132), пераяслаўльскі (1132), менскі, тураўскі і пінскі (1132—1134), валынскі (1135—1146), вялікі князь кіеўскі (1146—1154). Бацька кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча, дзед першага галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча. Заснавальнік валынскай дынастыі Ізяславічаў.
Біяграфія
Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха. У 1128 годзе як курскі князь браў удзел у вялікім паходзе на Полацкую зямлю. Падчас паходу заняў Лагойск, каля якога яму здаўся князь Брачыслаў, узяўшы лагажан і Брачыслава, Ізяслаў пайшоў да Ізяслаўля, дзе злучыўся з іншымі ўдзельнікамі пахода. Пасля высылкі ў 1129 годзе полацкіх князёў у Візантыю атрымаў у княжанне Полацк. У 1132 годзе пераведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск, атрымаўшы да яго Тураў і Пінск. У 1134 годзе паехаў у Ноўгарад і быў пераведзены на княжанне ва Уладзімір-Валынскі. У 1146 годзе стаў вялікім кіеўскім князем, жорстка расправіўся са сваім дзядзькам тураўскім князем Вячаславам Уладзіміравічам, які раней захапіў у яго шэраг гарадоў.
Зноскі
Літаратура
Ізяслаў Мсціславіч — продкі |
---|
|