Раман Мсціславіч Галіцкі (пасля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).
Біяграфія
Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.
У 1168—70 князь наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.
Зноскі
Літаратура
Раман Мсціславіч — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|