Іван Станіслававіч Маркевіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
11 кастрычніка 2016 — 6 снежня 2019
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 22 сакавіка 2024
Нараджэнне
24 ліпеня 1966 (1966-07-24 ) (58 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Маркевіч .
Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 24 ліпеня 1966 , в. Мякішы , Шчучынскі раён , Гродзенская вобласць ) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі .
Біяграфія
Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 года ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці . Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»[ 1] .
Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна , галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна , першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама , кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама [ 1] .
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[ 2] .
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай сельскай акругі № 73. Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[ 1] .
Сям'я
Жанаты, мае дачку і сына[ 1] .
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі