Яўген Фраімавіч Яснагародскі
Дата нараджэння
15 кастрычніка 1937 (1937-10-15 ) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Яснагародскі .
Яўген Фраімавіч Яснагародскі (15 кастрычніка 1937 , пас. Вышчэальчэдаіў , Мурованакурылівецкі раён , Вінніцкая вобласць ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у Ташкенце ў 1960 г. Працаваў архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Ташдзіпрагандлі . З 1971 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Ташкенце .
Творчасць
Кінатэатр «Перамога» ў Оршы
Удзельнічаў у праектаванні грамадска-гандлёвага цэнтра жылога раёна, рэстарана на 600 пасадачных месцаў у Ташкенце , серыі буйнапанэльных жылых дамоў для Ташкента.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: будынкі фізіка-тэхнічнага інстытута (1977) і НДІмікрабіялогіі АН БССР у Мінску , рэканструкцыя кінатэатра «Перамога» ў Оршы .
Узнагароды
Узнагароджаны медалём, дыпломам III ступені на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў за праект дзіцячага садка-ясляў на 140 месцаў (1962).
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Наталляй Яснагародскай .
Зноскі
Літаратура