Яўген Аляксандравіч Якаўлеў |
Дата нараджэння |
11 лістапада 1949(1949-11-11) (75 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Якаўлеў.
Яўген Аляксандравіч Якаўлеў (11 лістапада 1949, Астрахань) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працаваў у Віцебскграмадзянпраекце, Беларускім філіяле УНДІТЭ, у ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1982 года — старшы архітэктар у Паўнзахдзіпрамясамалпраме, з 1987 года — мастак-дэкаратар кінастудыі «Беларусьфільм».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: забудова цэнтра г. Ушачы, добраўпарадкаванне Цэнтральнай плошчы, 4-, 5-, 9-павярховыя жылыя дамы ў г. Ушачы (1974—1976), эксперыментальныя жылыя дамы ў г. Падсвілле (1974) і Віцебску (1975), уніфікаваныя вырабы з кангруэнтных элементаў для сельскай гаспадаркі і прамысловасці (збожжасховішчы, складскія і вытворчыя памяшканні).
Зноскі
Літаратура