У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сямашка.
Яўген Іванавіч Сяма́шка (нар. 16 кастрычніка 1948, в. Ігнаткаўцы, Лідскі раён) — беларускі журналіст, гісторык.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1971 годзе. 3 1971 года на журналісцкай рабоце ў Ашмянах (у газеце «Красное знамя»[2]), у Гродне і Мінску. 3 1997 года галоўны рэдактар газеты «Белорусская нива». Быў намеснікам дырэктара выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[2].
Даследуе дзейнасць польскага антысавецкага падполля на Беларусі ў 1940-я гады.
Бібліяграфія
- Армія Краёва на Беларусі. — Мн.: Бел. выд. т-ва «Хата», 1994. — 269 с. — ISBN 985-6007-09-7.
Зноскі
Літаратура