У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Алендскі.
Януш Алендскі (? — ?) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Стэфана і Францішкі з Пакашаў. Ротмістр войска літоўскага, пісар вайсковага дэпартамента ВКЛ (1778, 1780). Згодна с падзелам спадчыны атрымаў маентак Мачульна Ваўкавыскага павета.
Сям’я
Узяў шлюб з Канстанцыяй з Чаховічаў герба «Астоя», пакінуў пяцера сыноў:
- Стэфан, староста рэвельскі;
- Адам (памёр да 1802);
- Аляксандр, суддзя земскі, падкаморы ваўкавыскі. Першая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага, другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага;
- Станіслаў, харунжы шавельскі, першая жонка Ганна з Ласіцкіх герба «Рагаля», другая жонка — Антаніна з Рымгайлаў;
- Людвік;
і дачку Францішку, у шлюбе за палкоўнікам войск літоўскіх Невядомскім.
Літаратура
Януш Алендскі (сын Стэфана) — продкі |
---|
|