У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Алендскі.
Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.
Быў у выправе пад Смаленск, дзе атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей на падсудка Ваўкавыскага павета (1633), суддзя земскі ваўкавыскі (1650), пасол на Варшаўскія соймы (1642, 1646) і іншыя (1650, 1653).
Валодаў маёнткам Хрустава.
Сям’я
Жанаты з Юстынай Быхавец, ад якой меў пяцёра сыноў — Мікалая, Крыштафа, Тэафіла, Дыянісія, Юрыя, і дзвюх дачок — Марыяну і Кацярыну.
Літаратура
Юрый Алендскі (сын Крыштафа) — продкі |
---|
|