Стары яўрэй, арандатар двух шынкоў маёмасці Сапліцаў. Быў шчырым польскім патрыётам і красамоўна размаўляў па-польку. Ведаў дзясяткі народных песень. Браў удзел у канспіратыўных дзеяннях, чалавек добрасумленны, паважаны, адкрыты. У цэлай ваколіцы славіўся неймавернай ігрой на цымбалах.
Адам Міцкевіч апісвае яго наступным чынам:
На музыцы знаўся, праслыў музыкальным тале́нтам;
з цымбаламі, слаўным народу свайго інструментам,
хадзіў па дварох ён калісьці, дзівіў сваім граннем
і песнямі (ўдалы і моцны бо быў і спяваннем).
Хоць жыд, а даволі меў чыстую польскую мову
і надта ён песню чамусьці любіў нарадову
прывозіў іх многа із кожнай за Нёман выправы,
ад Галіча тых каламыек, мазурак з Варшавы
—Быліца чацвёртая. Палітыка і ўловы. Пераклад: Бр. Тарашкевіча