Выява Святога Яна Непамука напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. А надпіс на латыні «S. Iohannes Nepomucenus. Anno Domini 1732», які і сведчыць пра дату стварэння абраза, застаўся на ранейшай цвёрдай аснове. Рама з вышэйпрыведзеным надпісам ад абраза «Ян Непамук» выяўлена ў фондасховішчы музея[1].