Выканаўца песень «Бывайце здаровы», «Заручоныя», «Гуляй, казак», «Трэба проста жыць» і інш. У 2007 годзе на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» прадставіў новую сольную праграму «Залатыя песні». Для яго пісалі песні кампазітары Алег Елісеенкаў, Алег Моўчан, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік, Васіль Раінчык на вершы паэтаў Аляксандра Лягчылава, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Туравай. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Яго песні спявалі такія калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».
Пацярпеў падчас бойкі 19.8.2012, праз пяць дзён у рэанімацыі памёр.[1]
Прэміі і ўзнагароды
«За значны асабісты ўнёсак у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва» Я. Навуменку была абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[2]. У 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Рэспублікі Беларусь.[3]. У 1988 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Новыя імёны»[4].