Юрый Сувораў |
Пол |
мужчынскі |
Поўнае імя |
Юрый Юр'евіч Сувораў |
Спецыялізацыя |
плаванне[d] |
Нарадзіўся |
29 сакавіка 1991(1991-03-29) (33 гады)
|
Грамадзянства |
Беларусь |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сувораў.
Юрый Юр'евіч Сувораў (нар. 29 сакавіка 1991, Віцебск, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Дасягненні
11-е месца на чэмпіянаце Еўропы на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем, неаднаразовы чэмпіён Беларусі, рэкардсмен Беларусі на дыстанціях 200 і 400 м комплексным плаваннем.
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 200 м батэрфляем[1].
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 400 м комплекс (26 з 37)[2].
На Чэмпіянаце свету на кароткай вадзе 2013 года заняў 16-е месца на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[3].
Пераможца Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[4].
Зноскі
Спасылкі