Юрый Тышкевіч (?—1576) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1558—1566), ваявода берасцейскі (з 1566), староста ваўкавыскі (з 1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.
Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка і Марціна, у другім — Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[4].
У мастацтве
У варшаўскім Нацыянальным музеі захоўваецца рэпрэзентатыўны партрэт Юрыя Тышкевіча[5].
Зноскі
Літаратура
Юрый Тышкевіч (ваявода берасцейскі) — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|