Юрый Мікалаевіч Мікульскі |
Дата нараджэння |
1988 |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці |
гісторык |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мікульскі.
Юрый Мікалаевіч Мікульскі (нар. 1988, Мінск) — беларускі гісторык, публіцыст.
Біяграфія
У 2011 годзе скончыў гістарычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча), атрымаў званне магістра.
З 2012 года — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар шэрагу навуковых (навукова–папулярных) артыкулаў у беларускіх, польскіх і расійскіх выданнях. Сфера навуковых інтарэсаў: палітыка літоўскіх князёў і польскіх каралёў у дачыненні да рускіх зямель у XIII—XVII стагоддзях, праваслаўная царква пад уладай літоўскіх князёў у XIII—XV стагоддзях, старабеларуская літаратура XIV—XV стагоддзяў.
Гістарычныя погляды
У 2013 годзе выступіў з артыкулам, у якім заявіў аб сваёй нязгодзе з прапановамі грамадскасці аб узвяденні помніка князю Міндоўгу ў Навагрудку[2]. У навуковым асяроддзі гэты артыкул атрымаў негатыўныя водгукі[3][4].
Зноскі