Юрый Іванавіч Філонаў |
Дата нараджэння |
10 снежня 1942(1942-12-10) (82 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Філонаў.
Юрый Іванавіч Філонаў (10 снежня 1942, г. Бердск, Новасібірская вобласць) — беларускі і расійскі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, з 1978 года — галоўны архітэктар будаўнічага аддзела ў Гродзенскім філіяле НДІП азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывае ў Гродне.
Творчасць
Асноўныя працы: кантора Дзяржбанка СССР (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус камбіната жалезабетонных вырабаў (1979) у Барнауле, адміністрацыйны будынак аўтабазы ў Рубцоўску (1979), аўтабаза коксахімічнага камбіната на ст. Зарынская Алтайскага края (1973), упраўленне трэста «Гроднапрамбуд» у Гродне (1982, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура