У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Карп.
Юзаф Міхал Карп (Іазафат Міхал; каля 1679 — 10 снежня 1739) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Стафана Казіміра.
Падстолі смаленскі ў 1703—1720 гадах, сакратар канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла ў 1706—1709 гадах. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага і ў 1707 годзе быў вымушаны пакінуць Вялікае Княства Літоўскае. Сакратар Ляшчынскага ў 1708—1711 гадах, пры ім быў фактычна канцлерам, замяшчаў адсутнага Радзівіла. У 1714 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да Пятра I, мэтай якога было атрымаць падтрымку цара ў дэтранізацыі Аўгуста II.
3 1719 года святар, віленскі канонік (1720), кусташ (1722), пробашч троцкі, прэпазіт гарадзенскі (1735). У 1724—1736 гадах вялікі духоўны сакратар літоўскі. Выступаў супраць абсалютысцкіх планаў Аўгуста II. У час бескаралеўя 1733 года падтрымліваў кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага. 3 1736 года біскуп жамойцкі.
Валодаў мястэчкам Бездзеж у Пінскім павеце, маёнткамі ў Жамойці.
Зноскі
- ↑ Józef Michał Karp // NUKAT — 2002.
Літаратура
Спасылкі
Юзаф Міхал Карп — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|