Ю́заф Да́мсэ (польск.: Józef Damse; 26 студзеня 1789; Саколаў-Малапольскі — 15 снежня 1852, Рудня, ля Варшавы) — польскі кампазітар, выканаўца, дырыжор і акцёр.
Навучаўся гульні на розных прыладах, у 1809—1812 працаваў у духавых аркестрах на кларнете і трамбоне, з 1813 выступаў як спявак і акцёр спачатку ў Вільнюсе, затым у Варшаве. У гэты ж час ён пачаў складаць музыку, галоўным чынам, для тэатра: оперы, бурлескі і інш. У творах Дамсе прыкметны ўплыў папулярных у той час оперных пастаноў Моцарта і Рассіні, а таксама польскіх народных мелодый. Найболей вядомыя яго балет «Вяселле ў Айцове» і опера «Селянін-мільянер», а таксама пародыя на оперу Мейярбера «Роберт-Д’ябал» пад назвай «Роберт-валацуга».
Вядомыя творы
- «Чароўны кларнет», камічная опера (1822)
- «Вяселле ў Айцове», балет (1823)
- «Селянін-мільянер», опера (1829)
- «Кантрабандыст», камічная опера (1844)
- «Роберт-валацуга», камічная опера (1844),
таксама стварыў
Зноскі
Літаратура
- K. Michalowski. Opery polskie. — Кракаў, 1954
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|