Эндру Лі Потс (англ.: Andrew Lee Potts, нар. 29 кастрычніка 1979, Брэдфард, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр і рэжысёр.
Біяграфія
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1979 года ў Брэдфардзе, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія. Бацьку клічуць Алан (нар. 1951), а маці Сьюзан. У яго ёсць старэйшая сястра, Сара-Джэйн Потс, таксама актрыса. Скончыў Школу выканальніцкіх мастацтваў Лідса і пачаў сваю кар’еру ў музычным тэатры, адначасна прымаючы ўдзелы ў тэлевізійных праектах і фільмах англійскага тэлебачання, такіх як «Children’s Ward», «Біццё сэрца», «Дэлзіл і Пэскаў», «Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа», «Вайна Фойла», «Fat Friends», «Дохлая рыба», «Rose and Maloney» і «Тагерт».
Эндру Лі стаў вядомым пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Партал юрскага перыяду», у ролі Конара Тэмпла (былы студэнт Катэра, які стаў спецыялістам па даследаванню, тэхніцы і абсталяванню), яго партнёркай па пляцоўцы стала Ханна Спірыт, былая ўдзельніца моладзевай папулярнай групы «S Club 7», з якой Эндру Лі заручыўся ў 2008 годзе.
У 2009 годзе яго бацьку, Алану Потсу, які, па словах самога Эндру, стаў своеасаблівым правобразам жыццярадаснага Конара Тэмпла, быў пастаўлены дыягназ — неаперабельны рак. Эндру Лі, які здымаўся тады ў 3 сезоне «Партала юрскага перыяду», атрымаў спецыяльны дазвол ад кінакампаніі пакінуць здымачную пляцоўку ў любы момант, калі гэта спатрэбіцца[1].
Наступная праца, якая прыносіць Потсу ўжо шырэйшую вядомасць, — экранізацыя вядомай казкі Люіса Кэрала мінісерыял «Аліса ў краіне цудаў» (2009) рэжысёра і сцэнарыста Ніка Уілінга, у якім Эндру сыграў адну з галоўных роляў — Капялюшніка.
Усяго на рахунку маладога акцёра налічваецца больш 40 роляў.
У наш час жыве з Ханнай Спірыт у Брайтане[2].
Іншыя сферы дзейнасці
Рэжысура
Фільмаграфія
- Нацыя вампіраў (2012)
- Партал юрскага перыяду: Новы свет (серыял)
- Доктар Марцін (серыял) (2011)
- Гарачая жанчына (серыял) (2010)
- Аліса ў Краіне цудаў (мінісерыял) (2009)
- Сэрца Дракона (2008)
- Барвовая імга (2008)
- Партал юрскага перыяду (серыял) (2007—2011)
- Вяртанне ў дом начных зданяў (відэа) (2007)
- 1408 (2007)
- Папкорн (2007)
- Кафеін (2006)
- Trial & Retribution: Sins of the Father (ТБ) (2006)
- Rude Awakenings (2005)
- Dipper (2005)
- Ідэал (серыял) (2005—2009)
- Дохлая рыба (2004)
- Белы шквал (2004)
- Абсалютная ўлада (серыял) (2003—2005)
- Каралева супраць Рыма (2003)
- Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа (серыял) (2003)
- Паэт (2003)
- Ride, The (2002)
- High Speed (2002)
- Вайна Фойла (серыял) (2002—2008)
- Амерыканскае пасольства (серыял) (2002)
- Night Flight (ТБ) (2002)
- Сям’я Рабінзонаў (2002)
- Бункер (2001)
- Браты па зброі (серыял) (2001)
- New Year’s Day (2001)
- Anchor Me (ТБ) (2000)
- Rage (1999)
- Lost in France (ТБ) (1998)
- Trial & Retribution (серыял) (1997—2009)
- Hetty Wainthropp Investigates (серыял) (1996—1998)
- Дэлзіл і Пэскаў (серыял) (1996—2008)
- Біццё сэрца (серыял) (1992—2009)
- Тагерт (серыял) (1983—2010)
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|