Нацыянальная валюта Славеніі — толар, але c 1 студзеня2007 года ўрад ажыццяўляе пераход на выкарыстанне еўра, які падоўжыўся да 15 студзеня2007 года. 1 еўра афіцыйна прыраўнаны да 239,64 толараў.
Славенія першай з краін, якія далучыліся да ЕС у 2004 г., запусціла ў абарот адзіную еўрапейскую валюту.
Сярэдняя брута зарплата ў Славеніі за верасень 2007 г. склала 1260 еўра, сярэдняя нета зарплата (пасля выплаты падаткаў і страхавых унёскаў) — 820 еўра.
Мінімальная зарплата ў 2007 годзе складала 522 еўра.
Буйная энергетычная кампанія Petrol з’яўляецца цалкам дзяржаўнай і ў адпаведнасці з адмысловым рашэннем урада не можа быць прыватызаваная.