У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Цэлер.
Эдуард Готлаб Цэлер(ням.: Eduard Gottlob Zeller; 22 студзеня 1814, Клейнботвар — 19 сакавіка 1908, Штутгарт) — нямецкі тэолаг, філосаф і гісторык філасофіі XIX стагоддзя.
Эдуард Цэлер нарадзіўся ў сям'і чыноўніка. З 1831 ён вывучаў тэалогію і філасофію ў Цюбінгенскай багаслоўскай семінарыі. За працу пра «Законы» Платона ён атрымлівае навуковую ступень у 1836 годзе. У 1840 годзе становіцца дацэнтам. З 1862 — прафесар філасофіі ў Гайдэльбергу; ў 1872—1894 гадах — у Берліне.
Будучы прадстаўніком Цюбінгенскай школы, выкарыстоўваў метад гістарычна-крытычнага антыказнаўства. Аўтар класічнай працы «Філасофія грэкаў у яе гістарычным развіцці» («Die Philosophie der Griechen in ihrer geschichtlichen Entwicklung», Tl. 1-3, Tübingen, 1844—1852).
Зноскі
Літаратура
- Margret Lemberg (ed.): Heinrich von Sybel und Eduard Zeller Briefwechsel (1849—1895). Elwert, Marburgo, 2004. 445pp. ISBN 3-7708-1261-1
Спасылкі