У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Матусевіч.
Эдуард Антонавіч Матусе́віч (нар. 16 лістапада 1937, Мінск) — беларускі канькабежац, чэмпіён Еўропы 1965, чатырохразовы чэмпіён СССР у класічным мнагабор’і (1964—1966, 1968), рэкардсмен свету на раўнінных катках на дыстанцыі 1500 м (1968), рэкардсмен СССР у мнагабор’і і на асобных дыстанцыях, Майстар спорту СССР міжнароднага класа. Трэніраваўся ў Зоі Бальшаковай і Канстанціна Кудраўцава (руск.) (бел..
У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1971 годзе — Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю.
Зноскі
Літаратура