Шуя (руск.: Шу́я, карэл.: Šuoju, фінск.: Suoju) — пасёлак у Прыанежскім раёне Рэспублікі Карэлія, адміністрацыйны цэнтр Шуйскага сельскага паселішча. Знаходзіцца на беразе ракі Шуя. Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах Абанежскай пяціны ў 1496 годзе. У 1947—1963 гадах пасёлак уваходзіў у склад Петразаводска. З 1956 па 1991 год меў статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1977—1991 гадах у пасёлку дзейнічаў рыбаводны завод.
Зноскі