Сабор Шартрскай Божай Маці — храм у горадзе Шартр, за 80 км ад Парыжа, адзін з найпрыгажэйшых помнікаў французскай готыкі і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыныЮНЕСКА.
Цяперашні будынак сабора быў ўзведзены ў 13 стагоддзі пасля таго, як у 1194 годзе пажар знішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазней у стылі палымянай готыкі і зрабілася заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асыметрычны сілуэт.
З IX стагоддзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належала некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Карлу Вялікаму канстанцінопальскай імператрыцай Ірынай, а каля 876 года перанесеная Карлам Лысым з Ахена ў Шартр. Гэта робіць Шартрскі сабор папулярным месцам пілігрымак. У прыватнасці, штогод на Пяцідзесятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.