Порт Месяца (фр.: Port de la Lune) — гістарычны цэнтр горада Бардо на паўднёвым захадзе Францыі. Назва адбылася ад выгіну ракі Гароны, на берагах якой стаіць горад. Паўмесяц на гербе горада Бардо сімвалізуе гэты выгін.
У 2007 годзе гэта частка Бардо была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны, як «заселены гістарычны горад, унікальны гарадскі і архітэктурны ансамбль эпохі Асветніцтва».
З XIX па XX стагоддзі на лукавіне ракі размяшчаўся асноўны гандлёвы порт горада, але затым ён быў перанесены ніжэй па цячэнню. У гістарычнай частцы засталіся забаўляльныя судны, месца складоў занялі пешаходныя зоны.
Асноўныя славутасці
- плошча Біржы (Place de la Bourse)
- Атэль дэ Лабацьер (Hotel de Labottiere)
- Ратуша (Hotel de Ville)
- Палац Рагана (Palais Rohan)
- Вялікі тэатр (Grand Theatre)
- Пешаходная зона вуліцы Сент-Катрын (Sainte-Catherine)
- Брама Каё
-
Порт Месяца
-
Докі
-
Карта Бардо 1717 года
-
Клод Жазеф Вернэ «Від на порт Бардо» (1758)
|
---|
Культурныя аб’екты | | |
---|
Прыродныя аб’екты | |
---|
Змяшаныя аб’екты | |
---|