Чэрвеньская дэпартацыя 1941 года

70 гадоў першай масавай дэпартацыі бесарабцаў, 1941—2011 гг. Марка Малдовы, 2011 г.

Чэрвеньская дэпартацыя — сtрыя дэпартацый, арганізаваных уладамі СССР з 22 мая па 20 чэрвеня 1941 года з заходніх прыгранічных тэрыторый краіны — далучаных у выніку «польскага паходу РСЧА» ў верасні 1939 года і акупацыі балтыйскіх рэспублік.[1]

Агульная колькасць высланых і арыштаваных склала паводле звестак таварыства Мемарыял ад 200 да 300 тысяч чалавек [2]. Многія з дэпартаваных загінулі [3][4][5].

Дэпартацыі закранулі насельніцтва Эстоніі (10 тыс. чал.), Латвіі (15,5 тыс. чал.), Літвы, Беларусі, Украіны і Малдовы (29,8 тыс. чал).

Высяленне адбывалася ў межах кампаніі савецкіх улад, афіцыйна названай «ачысткай» ад «антысавецкага, крымінальнага і сацыяльна небяспечнага элементу» і сваякоў іх сем’яў [6]. На думку сучасных гісторыкаў краін Балтыі, гэта высяленне з'яўлялася злачынствам супраць чалавецтва ў выглядзе «шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу на любых грамадзянскіх асоб, калі такі напад здзяйсняецца свядома» [7][8] альбо трактуецца імі як акт генацыду [9].

Агульны план

Дэпартацыя адбывалася ў адпаведнасці з «Дырэктывай НКУС СССР аб высяленні сацыяльна-чужога элемента з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі і Малдовы», падпісанай Народным камісарам ўнутраных спраў СССР Лаўрэнціем Берыяй [1].

Высяленню падлягалі наступныя катэгорыі асоб (згодна савецкім дакументам) [1]:

  1. Удзельнікі контррэвалюцыйных партый і антысавецкіх нацыяналістычных арганізацый;
  2. Былыя жандары, ахоўнікі, кіруючы склад паліцыі, турмаў, а таксама шараговыя паліцэйскія і турэмшчыкі пры наяўнасці кампраметуючых дакументаў;
  3. Памешчыкі, буйныя гандляры, фабрыканты і чыноўнікі буржуазных дзяржаўных апаратаў;
  4. Былыя афіцэры і белагвардзейцы, у тым ліку афіцэры царскай арміі і афіцэры, якія служылі ў тэрытарыяльных карпусах Чырвонай Арміі (створаных з частак і злучэнняў былых нацыянальных армій незалежных дзяржаваў Літвы, Латвіі і Эстоніі пасля іх уключэння ў склад СССР);
  5. Крымінальнікі;
  6. Прастытуткі, зарэгістраваныя ў паліцыі, якія працягвалі займацца ранейшай дзейнасцю;
  7. Сваякі сем’яў асобаў, улічаных па пунктах 1-4;
  8. Сваякі сем’яў удзельнікаў контррэвалюцыйных нацыяналістычных арганізацый, кіраўнікі якіх асуджаныя да вышэйшай меры сацыяльнай абароны альбо хаваюцца і перайшлі на нелегальнае становішча;
  9. Тыя, хто бег з былой Польшчы і якія адмовіліся прымаць савецкае грамадзянства;
  10. Асобы, якія прыбылі з Германіі ў парадку рэпатрыяцыі, а таксама немцы, якія зарэгістраваны на выезд і адмаўляюцца выехаць у Германію.

Агульнадзяржаўны дакумент, на падставе якога адбываліся дэпартацыі, гісторыкамі пакуль не знойдзены. Выяўлена толькі сумесная Пастанова ЦК ВКП (б) і Савет народных камісараў СССР № 1299—526сс ад 14 мая 1941 года «Аб выйманні контррэвалюцыйных арганізацый у заходніх абласцях УССР», што тычыцца барацьбы з АУН у Заходняй Украіне [1].

Памяць

Цяпер у Эстоніі, Латвіі і Літве дзень 14 чэрвеня абвешчаны Днём нацыянальнай жалобы[10][11]

Дэпартацыя з Заходняй Беларусі

Дэпартацыі з Беларусі праводзіліся ў 4 этапы:

  • 23 лютага 1940 года ў аддаленыя раёны СССР было адпраўлена 33749 асаднікаў і 17561 служачы лясной аховы.
  • 13 красавіка 1940 года з заходніх абласцей БССР было выселена 26777 чалавек, у асноўным паліцэйскіх, настаўнікаў, святароў, сябраў некамуністычных партый.
  • 29 чэрвеня 1940 года прайшла наступная хваля дэпартацыі ў колькасці 22879 чалавек, якія былі адпраўленыя ў Сібір. Пад гэтую чыстку патрапілі ў тым ліку ўцекачы з цэнтральных абласцей Польшчы, пераважна яўрэі.
  • Нарэшце ў чэрвені 1941 году з рэспублік была прымусова вывезена 22353 чалавекі.

Высяленні праводзіліся незалежна ад нацыянальнага паходжання. Аднак арышты і дэпартацыі праводзіліся па прыкмеце калектыўнай адказнасці, асабістыя погляды і дзеянні чалавека не ўлічваліся [12].

Дэпартацыя з Латвіі

14 чэрвеня 1941 года органы ўнутраных спраў СССР пры падтрымцы Чырвонай Арміі і камуністычных актывістаў дэпартавалі з Латвіі 15 424 чалавек ці 0,79% насельніцтва. 10 161 чалавек былі пераселены, а 5263 — арыштаваныя. 46,5% дэпартаваных складалі жанчыны, 15% — дзеці да 10 гадоў [3]. Агульная колькасць памерлых ахвяраў дэпартацыі склала 4884 чалавек (34% ад агульнай колькасьці), з іх расстралялі 341 чалавек.[13] Паводле ацэнкі, расійскага гісторыка А. Дзюкава, 81,27% дэпартаваных складалі латышы, 11,70% яўрэі, 5,29% рускія [14].

Па савецкіх крыніцах часоў перабудовы, выслал 9926 чалавек (5520 сем’яў), арыштавана 4550[15]

Крыніцы

  1. а б в г Маштабы дэпартацыі насельніцтва ў глыб СССР у маі-чэрвені 1941 г.
  2. Колькасць высланых у маі-чэрвені 1941 года
  3. а б Ритварс Янсонс. Рэпрэсіўныя дзеянні камуністычнага рэжыму і іх наступствы ў Латвіі
  4. Штейман І. Латвійскія яўрэі ў Савецкім Саюзе і ўзброеных сілах СССР // Яўрэі Латвіі і Савецкая ўлада. 1928-1953. — Рыга: Інстытут філасофіі і сацыялёгіі Латвійскага ўнівэрсітэта, 2009 г.. — С. 227. — 344 с. — ISBN 978-9984-624-80-8.
  5. Антон Вайс-Вент. [http: //eja.pri.ee/history/Weiss -Wendt_rus.pdf Савецкая акупацыя Эстоніі ў 1940-41 і яўрэі]. — 1998. — В. 2.
  6. А. Р. Дзюкаў Міф аб генацыдзе
  7. Справаздача Міжнароднай камісіі па злачынствах супраць чалавечнасці пры прэзідэнце Эстоніі
  8. Савецкія масавыя дэпартацыі з Латвіі
  9. «Белая кніга», Март Лаар
  10. Дзяржаўная канцылярыя. Дзяржаўныя святы і выбітныя даты. Дэпартамент дзяржінфасістэмы (2 студзеня 2014). Праверана 2014-6-28.
  11. Алексей Филиппов. В Литве проходят мероприятия в честь Дня скорби и надежды (14 чэрвеня 2016). Праверана 6 лістапада 2016.
  12. Юрый Грыбоўскі Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 - чэрвень 1941) // Басін Я. З. Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі : навуковы зборнік. — Мінск: Мемарыял, 2007. — В. 2. — С. 262 -263.
  13. ČETRDESMITO GADU DEPORTĀCIJAS. STRUKTŪRANALĪZE (лат.)
  14. Дзюкаў А. Р. Дэпартацыя чэрвеня 1941 г. з Латвіі: статыстычныя дадзеныя
  15. Каралюн В. Аб перамяшчэнні праціўнікаў Савецкай улады, капіталістычных і дэкласаваных элементаў 14 чэрвеня 1941 года //Латвія на мяжы эпох II. Рыга: Авотс, 1988. ISBN 5-401-00286-6

Літаратура

  • Küüditamine Eestist Venemaale. Deportation from Estonia to Russia (6. osa). Juuniküüditamine 1941 ja küüditamised 1940—1953. Koostanud Leo Õispuu. Toimetanud Ülo Ojatalu. 896 lk, eesti ja inglise keeles. Tallinn: Memento 2001. ISBN 9985-9096-5-8.
  • Küüditatud 1941: üldnimestik Tartu Instituudi arhiivis ja arhiivraamatukogus (Torontos) ning Eesti Represseeritute Registri Büroos (Tallinnas) leiduva andmestiku põhjal seisuga 24. veebruar 1993. Koostanud Vello Salo. Toronto : Maarjamaa, 1993.
  • Rudolf Sirge. «Maa ja rahvas.» Romaan. (Suurtalu peremehe küüditamise episood.) Tallinn, Eesti Riiklik Kirjastus 1956. Järgnevad trükid vt.: [1](недаступная спасылка)
  • Valge raamat eesti rahva kaotustest okupatsioonide läbi 1940—1991. (Teos on valminud Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni töö tulemusena ning Riigikogu, Eesti Vabariigi valitsuse ja Justiitsministeeriumi toetusel. Komisjoni esimees: Vello Salo. Autorid: Jaak Kangilaski, Virve Kask, Kalev Kukk, Jaan Laas, Heino Noor, Aigi Rahi-Tamm, Rein Ratas, Anto Raukas, Enn Sarv, Peep Varju. Peatoimetaja Vello Salo. Toimetajad Ülo Ennuste, Erast Parmasto, Peep Varju (Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni tegevesimees). Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus 2005 ISBN 9985-70-194-1 [2]
  • Александр Дюков: «Миф о геноциде: Репрессии Советских властей в Эстонии (1940—1953)», Москва 2007, ISBN 978-5-903588-05-3 (Aleksandr Djukovi monograafia «Müüt genotsiidist: nõukogude võimude repressioonid Eestis 1940—1953») [3]
  • Aleksandr Djukov: Deporteerimised Eestis. Kuidas see toimus tegelikult. Nõukogude võimude repressioonidest Eestis 1940—1953, Tallinn: Tarbeinfo 2009, ISBN 978-9985-9721-9-9
  • Toivo Miljan. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — 624 p. — ISBN 9780810865716.
  • Olev Ott, «Deportationerna i Estland 1941», Stockholm [4]
  • Елена Замура. Умеем ли мы хранить память? 70-летие первой волны депортаций в Молдове.

Вонкавыя спасылкі

Успаміны дэпартаваных

Падрабязнасці пра дэпартацыю прэзідэнта першай Эстонскай Рэспублікі

Шаблон:Рэпрэсіі ў СССР