Чыгіры́нка — рака ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра). Даўжыня 8 км.
Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Старкі Круглянскага раёна, вусце на заходняй ускраіне вёскі Бор Бялыніцкага раёна. Рэчышча ад вёскі Чыгіры да вусця, на працягу 3 км, каналізаванае.
Літаратура
- Круглянскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. — Мн., 1984. — Т. 3. — С. 78