Чарлі Шын (англ.: Charlie Sheen, сапраўднае імя Ка́рлас І́рвін Эстэ́вес, англ.: Carlos Irwin Estévez; 3 верасня1965, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст і прадзюсар, сын акцёра Марціна Шына.
На пачатку кар’еры з’явіўся ў фільмах «Узвод», «Дух помсты» і «Уол-стрыт». На тэлебачанні вядомы з роляў у серыялах «Спін-Сіці» і «Два з паловай чалавекі», у якім здымаўся з 2003 па 2011 год. У 2010 годзе Шын стаўся высокааплочваемым тэлевізыйным акцёрам з прыбыткам $ 1,8 млн за эпізод серыялу[4]. Ён таксама вядомы па сваіх шматлікіх скандалах у асабістым і грамадскім жыцці, таксама з-за ўжывання наркотыкаў. 7 сакавіка2011 года Шын быў звольнены кампаніяй CBS і Warner Bros. Television з серыяла.