У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бэл.
Цімаці Бэл (англ.: Timothy Bell; 18 кастрычніка 1941 — 25 жніўня 2019) — брытанскі паліттэхнолаг, лорд.
Біяграфія
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года. У 1960-я гады працаваў у рэкламных і PR-фірмах, а ў 1970 годзе ўдзельнічаў у заснаванні рэкламнага агенцтва Saatchi & Saatchi, кіруючым дырэктарам якога быў доўгія гады.
Стаў галоўным дарадцам па іміджы і перадвыбарчай кампаніі Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе. Затым супрацоўнічаў з Кансерватыўнай партыяй падчас выбараў 1983 і 1987 гадоў. Калі Маргарэт Тэтчэр была прэм’ер-міністрам, Цімаці Бэл быў узведзены ў рыцары.
У 1987 годзе заснаваў PR-фірму Bell Communications, якая з 1997 года стала кампаніяй Bell Pottinger. Кампанія аказвала паслугі такім кліентам як Аўгуста Піначэт, Барыс Ельцын, Аляксандр Лукашэнка, каралеўская сям’я Саудаўскай Аравіі і інш.[5] Фірма закрылася пасля расісцкага скандалу ў ПАР у 2017 годзе.
Памёр 25 жніўня 2019 года[6].
Зноскі