Цібо I дэ Блуа, па мянушцы Шэльма або Махляр (фр.: Thibaut I le Tricheur de Blois; каля 910 — 16 студзеня 975) — першы граф Блуа, Шартра, Тура, Шатадзёна, сеньёр В’ерзона, Сансера, Шынона, Самюра і Бажансі. Сын Цібо Старога, віконта Тура.
Біяграфія
Кіраванне
Спачатку Цібо быў адным з васалаў Гуга Вялікага, герцага Франкаў (Францыі). У 945 годзе апошні даручыў яму ахову палоненага караля Людовіка IV. Наўзамен за свабоду, якую Цібо павінен быў даць каралю па заканчэнні года палону, Гуга Вялікі аддаў Цібо горад Лан.
У 943 ці 944 годзе Цібо ажаніўся з удавой герцага Вільгельма I Нармандскага, Літгардай дэ Вермандуа, дачкой графа Герберта II дэ Вермандуа. Жонка прынесла яму ў пасаг Правен, які пры яго нашчадках стаў цэнтрам графства Шампань (першым, хто афіцыйна выкарыстоўваў тытул графа Шампані, быў Гуга I Шампанскі).
У 952 годзе памёр герцаг Ален II Брэтонскі, муж сястры Цібо, і Цібо на час непаўналецця свайго пляменніка Дрогана стаў апекуном герцагства Брэтань. Скарыстаўшыся гэтай акалічнасцю, ён стварыў зону свайго ўплыву ў графстве Рэн.
У 956 годзе, скарыстаўшыся смерцю герцага франкаў і маленствам яго сына Гуга Капета, Цібо ўзяў сабе тытул графа Тура, а таксама захапіў Шартр і Шатадзён.
Затым ён выдаў сваю сястру за графа Фулька Анжуйскага. Хронікі, якія апавядаюць пра сустрэчу Цібо з графам Фулькам Анжуйскім, што адбылася ў 958 годзе, называюць іх «намеснікамі і кіраўнікамі каралеўства Нейстрыя» і «графамі ласкай божай».
У 960-х гадах Цібо ўстаў на бок караля Лотара, сына Людовіка IV Заморскага, супраць свайго сюзерэна Гуга Капета, а таксама выступіў супраць герцага Рычарда I Нармандскага. У 961 годзе ён здзейсніў паход у графства Эўро. У адказ нарманы напалі на Дзюнуа. У 962 годзе Цібо арганізаваў буйны ваенны паход супраць Руана, аднак, пацярпеў няўдачу. Нарманы ж дашлі да Шартрскага графства і спалілі Шартр.
Цібо ўзяў пад свой кантроль крэпасці Сент-Эньян і В’ерзон, а таксама, магчыма, Ла Шапель-д’Энгіён у Беры. У перыяд непаўналецця Гуга Капета ён умацаваў Шартр і Шатадзён, а да 960 годзе выбудаваў новую крэпасць Самюр.
У выніку, да канца жыцця Цібо стварыў княства, якое стала адным з самых магутных на Луары. Яно дамінавала над Цэнтральнай Францыяй і пагражала ўладзе саміх Раберцінаў. Гуга Капет, адчуваючы гэту небяспеку, уступіў у саюз з графамі Анжу.
Сям’я і дзеці
Жонка: (з 943/944[5]) Літгарда, дачка Герберта II дэ Вермандуа, удава Вільгельма I, герцага Нармандыі. Мелі 4 дзяцей:
Зноскі
Цібо I дэ Блуа — продкі |
---|
|