У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Цібо.
Цібо Стары (фр.: Thibaud l'Ancien; 880/890 — раней 942) — віконт Блуа (906), віконт Тура (908), граф Тура і Блуа (магч. 940). Родапачынальнік Цібальдзінаў, вядомых як дом дэ Блуа.
Паходзіў з шляхетнага франка-бургундскага роду. У пачатку X стагоддзя прыбыў на берагі ніжняй Луары.
Імя першай яго жонкі невядома. Другой яго жонкай стала Рыхільда Буржская, таксама вядомая як Рыхільда Мэнская (каля 890 — каля 942). Яе паходжанне да канца не вядома. Паводле адной версіі, яна дачка Гуга (каля 862—892), графа Буржа і Ратхільды (каля 871 — каля 928), дачкі караля Карла Лысага і Рыхільды Ардэнскай. Паводле іншай, унучка Бернара (каля 840 — каля 880), маркіза Готыі, графа Пуацье, Буржа і Ацёна.
Існуе таксама версія, што другой жонкай Цібо Старога была Рыхільда дэ Блуа, дачка Роберта Моцнага, графа Парыжа і Тура і сястра каралёў Эда і Роберта I.
Сям'я і дзеці
- 1-я жонка: невядомая, адзін сын:
- Цібо Шэльма, які стаў спадчыннікам бацькі
Літаратура
- Pierre Riché, Les Carolingiens, une famille qui fit l'Europe, 1983
- Jean-Charles Volkmann, Bien connaître les généalogies des rois de France ISBN 2-87747-208-6
- Michel Mourre, Le petit Mourre. Dictionnaire d'Histoire universelle ISBN 978-2-04-732194-2
- Jean Gouget — Thierry Le Hête, Les comtes de Blois et de Champagne et leur descendance agnatique
Спасылкі
- Central France (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 4.2.2011.