Цэнтральная вуліца Наваполацк |
Агульная інфармацыя |
Краіна |
|
Горад |
Наваполацк |
Працягласць |
150 м |
Паштовы індэкс |
211440 |
Нумары тэлефонаў |
+375214 |
Цэнтральная вуліца (трансліт.: Centraĺnaja vulica, руск.: Центральная улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК у санітарнай лесапаласе ААТ «НАФТАН» на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» непадалёк ад невялікай рэчкі Залюхаўкі. Працягласць вуліцы складае каля 150 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Дабрацца да вуліцы можна аўтобусам № 12 «Падкасцельцы — Весавая БВК».
Цікавыя факты
У Наваполацку складана знайсці яшчэ якую-небуць вуліцу, якая б яшчэ менш асацыявалась з «цэнтрам» у будь-якім сэнсе, чым вуліца Цэнтральная. Абсалютная большасць жыхароў нават не ўяўляе аб існаванні ў горадзе вуліцы з такой назвай. У звычайным кантэксце пад «цэнтральнай» вуліцай Наваполацка часцей за ўсё разумеецца вуліца Маладзёжная — галоўная магістраль горада.
Гл. таксама
Зноскі