У 1859 годзе настаяцелем Пакроўскай царквы ў Навасёлках стаў малады святар Фама Русецкі, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Сваю дзейнасць па ўзвядзенні храма Фама Русецкі пачаў са збору ахвяраванняў. Першыя грошы на будаванне храма ўнеслі сяляне блізкіх валасцей. Фундатарамі былі Леў Макаў, Восіп Бонч-Асмалоўскі і Эдвард Вайніловіч[1].
У 1866 годзе Фама Русецкі аб’ехаў шэраг гарадоў, пабываў у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні і сабраў 15000 рублёў. З дапамогай міністра ўнутраных спраў Льва Макава будаўнічыя матэрыялы ўдалося атрымаць бясплатна.
У 1871 годзе заклалі падмурак храма, а праз 8 гадоў будаванне завяршылася. 30 жніўня 1879 года яе асвяцілі імем Успення Маці Божай.
Сабор быў пяцігаловым, вельмі хораша вымалёўваўся на ўзвышэнні. Меў тры ўваходы: 1-ы з боку чыгункі для ўсякага люду, 2-і з боку тэхнікума для студэнтаў, 3-і ад маёнтка, для сям’і Макова. За саборам стаяла капліца.