Царква Сан-Джакама дзі Рыяльта (італ.: la chiesa di San Giacomo di Rialto) — царква ў Венецыі, размешчаная ў раёне Сан-Пола.
Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што падмурак, на якім стаіць царква быў закладзены ў часы першага паселішча ў 421 г. Царква, у яе сённяшнім выглядзе была пабудавана ў XI-XII стст. і адрэстаўраваная ў 1601 годзе. Над гатычным порцікам размешчаны вялікі гадзіннік, якія ненадзейныя. Архітэктурнае рашэнне адзначана уплывам візантыйскага дойлідства.
Giuseppe Tassini, Curiosità Veneziane, note integrative e revisione a cura di Marina Crivellari Bizio, Franco Filippi, Andrea Perego, Venezia, Filippi Editore [1863], 2009.
Roberto Cessi; Annibale Alberti, Rialto. L'isola, il ponte, il mercato, Bologna, 1934.