Хрыстос Збавіцель — абраз з царквы Свв. Пятра і Паўла ў в. Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які датуецца 1739 годам. У 1981 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-1724, Ж-319)[1]. Памер абраза — 142 × 71 см[2].
Апісанне
Абраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі. На іконе Ісус прадстаўлены франтальна ў поўны рост са сферай у левай руцэ, якая ўвасабляе сабой зямны свет. На адваротным баку дошкі ў верхняй частцы змешчаны надпіс на польскай мове: «Rku 1739 mesoca wrzesnia / dna :10: m: g: w:». Акрамя дакладнага часу стварэння з указаннем дня і месяца (10 верасня) аўтар, відавочна, пакінуў свае ініцыялы, якія патрабуюць расшыфроўкі[1].
Адрэстаўравана А. Шпунтам, П. Журбеем[2].
Зноскі
Літаратура