Храм-на-Крыві (поўная назва Храм-Помнік на Крыві ў імя Усіх святых, у зямлі Расійскай прасіялых; руск.: Храм-Памятник на Крови во имя Всех святых, в земле Российской просиявших) — адзін з найбуйнейшых праваслаўных храмаў Расіі.
Храм быў пабудаваны ў 2000—2003 гг. на месцы, дзе ў ноч з 16 ліпеня на 17 ліпені 1918 быў расстраляны апошні расійскі імператар Мікалай II і яго сям’я. Асвячэнне храма адбылося 16 ліпеня 2003 года.
У цяперашні час храм з’яўляецца месцам паломніцтва для вернікаў не толькі з усіх куткоў Расіі[1][2], але і тых, хто жыве за яе межамі[3]. Акрамя таго, храм прыцягвае да сябе ўвагу многіх турыстаў, якія прыбываюць у Екацярынбург, у тым ліку вядомых палітыкаў[4][5], прадстаўнікоў мастацтва[6] і г. д.
Зноскі
Спасылкі