Хельгэ Маркус Інгстад (нарв.: Helge Marcus Ingstad; 30 снежня 1899, Меракер — 29 сакавіка 2001, Осла) — нарвежскі падарожнік, археолаг і пісьменнік. Вядомы адкрыццём у 1960-х гадах паселішча вікінгаў у Л’Анс-о-Медаўзе, у Ньюфаўндлендзе, датаванага XI стагоддзем, што даказвала наведванне еўрапейцамі Амерыкі за чатыры стагоддзі да Хрыстафора Калумба.
Біяграфія
Нарадзіўся Хельгэ Інгстад 30 снежня 1899 года ў Меракеры, горадзе на заходнім узбярэжжы Нур-Трондэлага — у вобласці Ст’ёрадаль — непадалёк ад старажытнай сталіцы Тронхейма. У маладосці вучыўся ў горадзе Левангер на адваката, але ў 1926 годзе нечакана спыніў паспяховую юрыдычную практыку, прадаў утульную кантору ў Левангеры — і адправіўся ў Канаду. На працягу чатырох гадоў ён вандруе ў басейне ракі Мак-Кензі, на паўночны захад ад Вялікага Нявольніцкага возера палюючы на пушнога звера, вывучаючы субарктычную прыроду і этнаграфію мясцовых плямёнаў, празваных «едакамі аленя-карыбу». Вынікам канадскіх прыгод стала першая кніга Інгстада «Жыццё паляўнічага за пушным зверам сярод індзейцаў Паўночнай Канады», якая выйшла ў 1931 г., а пазней — раман «Кландайк Біл», які пабачыў свет у 1941 г.
У 1933—1935 гадах займаў пасаду губернатара Шпіцбергена.
Зноскі
Спасылкі
Некралог па Хельгэ Інгстаду ў The New York Times Архівавана 17 жніўня 2007.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|