Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (укр.: Харківський національний університет імені Васіля Назаровича Каразіна) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў ўсходняй Еўропы, афіцыйна адкрыты 29 студзеня1805 года, аднак статут падпісаны імператарам годам раней. Найстарэйшы ўніверсітэт у тагачаснай Маларосіі і другі ў цяперашніх межах Украіны пасля Львоўскага.
У савецкі час і першыя 8 гадоў незалежнасці Украіны насіў поўную назву Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга імя А. М. Горкага (з моманту смерці Горкага), з 1988 года ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Дружбы народаў. З 1999 года называецца Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В. Н. Каразіна.