Украінскі інстытут ўдасканалення лекараў быў заснаваны ў 1923 годзе, а з 1924 года інстытут пачаў вучэбную працу — павышэнне кваліфікацыі сельскіх участковых лекараў. Паралельна праводзілася праца па падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў. Першай формай падрыхтоўкі была інтэрнатура з двухгадовым тэрмінам навучання (праіснавала да 1938 года). Другой формай падрыхтоўкі навукова-выкладчыцкіх кадраў стала аспірантура і клінічная ардынатура (уведзена ў 1931 годзе). У 1973 годзе ў інстытуце функцыянавала 40 кафедраў і 2 курса. У 1991 годзе інстытут перайменаваны ў Харкаўскі інстытут ўдасканалення лекараў, а ў 1999 годзе — у Харкаўскую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.