Філёўская лінія (руск.: Филёвская линия; раней Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасля Бутаўскай лініі, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласць — 14,9 км. Колькасць станцый — 13.
Гісторыя
Участак паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрна» — «Смаленская» пачаў дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Метрапалітэна. У 1937 быў пабудаваны ўчастак паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», які ўключаў у сабе Смаленскі метрамост. Да 1938 года дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўключала ў сабе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрна», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».
Пад час вайны перагон «Арбацкая»-«Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладвання. Аднак участак «Калінінская» — «Кіеўская» адкрываецца 7 лістапада 1958 года разам з наземным участкам «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адкрываецца станцыя «Філі»
У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход — да станцыі «Піянерская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага метрамоста на некалькі месяцаў зноў быў зачынены ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на ўчастку «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» планавалася як часовая канцавая станцыя.
У 1990 годзе станцыя «Калінінская» перайменоўваецца, спачатку ў «Ваздвіжанку»(рус.:Воздвиженка), а пасля ў «Аляксандраўскі Сад».
У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаванне да Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра са станцыяй «Дзелавы Цэнтр».
У 2006 годзе ўчастак падаўжаецца да станцыі «Міжнародная».
Пасля завяршэння будаўніцтва станцыі «Страгіно», 7 студзеня 2008 года, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая з’яўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэння якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.
Дэпо і цягнікі
Дэпо, якія абслугоўваюць лінію
"ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг.
"ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.
Колькасць вагонаў у цягніку
4 — 1958—1974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 "Русіч".