Фуад Мебаза (араб.فؤاد المبزع Fuʾād al-Mibazzaʿ, нар. 16 чэрвеня1933, Туніс) — туніскі палітык, спікер парламента з 1997, выконвае абавязкі прэзідэнта Туніса з 15 студзеня 2011.
Вывучаў права і эканоміку ў Францыі. Удзельнік руху за незалежнасць краіны ад Францыі, дзяржаўны дзеяч незалежнага Туніса: міністр па справах моладзі і спорту, міністр аховы здароўя, міністр культуры і інфармацыі.