Фрыдрых Эрнст Петэр Хірцэбрух (ням.: Friedrich Ernst Peter Hirzebruch; 17 кастрычніка 1927, Гам — 27 мая 2012, Бон) — нямецкі матэматык.
Біяграфія
Вучыўся ў Мюнстэрскім універсітэце, затым адзін год у Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, пад кіраўніцтвам Х. Хопфа, абараніў дысертацыю па рыманавых паверхнях. У 1952—1954 працаваў у Прынстанскім Інстытуце перспектыўных даследаванняў (Institute for Advanced Study) (ЗША). У далейшым працаваў у Бонскім універсітэце і быў дырэктарам Матэматычнага інстытута ў складзе Таварыства Макса Планка.
Асноўныя працы ў галіне алгебраічнай геаметрыі, дзе ён абагульніў класічную тэарэму Рымана-Роха і асабліва ў галіне алгебраічнай тапалогіі, дзе ён унёс важны ўклад у распрацоўку створанай М. Ацья так званай K-тэорыі. Таксама важнае значэнне маюць работы Хірцэбруха па характарыстычных класах (разам з А. Барэлем) і па гільбертаўскіх мадулярных паверхнях (разам са сваім вучнем Д. Цагірам).
Замежны член Акадэміі навук СССР (1988; з 1991 — Расійскай акадэміі навук), Французскай акадэміі навук (1989), Лонданскага каралеўскага таварыства (1994).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ F.E.P. Hirzebruch // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Atiyah M., Milnor J., Bourguignon J. et al. Friedrich Hirzebruch (1927–2012) // Notices Amer. Math. Soc. / F. Morgan — AMS, 2014. — Vol. 61, Iss. 07. — P. 706. — ISSN 0002-9920; 1088-9477 — doi:10.1090/NOTI1145
- ↑ Max Planck Institute for Mathematics Праверана 28 чэрвеня 2012.
- ↑ Schechter B. Friedrich Hirzebruch, Mathematician, Is Dead at 84 // The New York Times / пад рэд. (not translated to en-us) — (untranslated): New York Times Company, (untranslated), 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.ias.edu/scholars/friedrich-ernst-peter-hirzebruch
- ↑ E. Brieskorn Singularities in the work of Friedrich Hirzebruch // J. Diff. Geom. / S. Yau — Lehigh University, 2002. — Vol. 7, Iss. 1. — P. 17–60. — ISSN 0022-040X; 1052-9233; 1945-743X; 2164-4713 — doi:10.4310/SDG.2002.V7.N1.A2
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Hirzebruch_Friedrich
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52619.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12