Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich August von Oldenburg; 20 верасня 1711, палац Готарп — 6 ліпеня 1785, Ольдэнбург) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў.
Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы).
Біяграфія
Фрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай.
У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам.
У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі.
Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга.
Сям’я
21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага.
У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей:
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Friedrich August Oldenburg, Grand Duke of Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі — продкі |
---|
|