Франчэска Петрарка |
---|
Francesco Petrarca |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
Франчэска |
Дата нараджэння |
20 ліпеня 1304[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
19 ліпеня 1374[2] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
Petracco[d] |
Маці |
Eietta Canigiani[d][5] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
філосаф, паэт, перакладчык, паэт-песеннік, пісьменнік, альпініст, аўтабіёграф, філолаг, гуманіст, каталіцкі клірык |
Гады творчасці |
? — 1374 |
Жанр |
паэзія |
Мова твораў |
італьянская, лацінская |
Прэміі |
|
Узнагароды |
урачыста ўвянчаны на Капітоліі лаўровым вянком (1341) |
franciscus.unifi.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франчэска Петрарка (італ.: Francesco Petrarca; 20 ліпеня 1304, Арэца — 19 ліпеня 1374, Аркуа-Петрарка) — італьянскі паэт, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння. Разам з Дантэ і Джавані Бакача лічыцца стваральнікам італьянскай літаратурнай мовы. Лірыка Петраркі паўплывала на развіццё еўрапейскай паэзіі (т.зв. петраркізм).
Біяграфічныя звесткі
Вывучаў права ва ўніверсітэтах Манпелье (1316) і Балонні (1320—26). Быў членам ордэна францысканцаў, у 1326 прыняў духоўны сан. Падтрымаў паўстанне К. ды Рыенца. У 1353—61 сакратар пры міланскім правіцелі Вісконці, выконваў дыпламатычныя і палітычныя даручэнні.
Яшчэ ў маладосці Петрарка стаў лепшым знаўцам антычнай гісторыі і літаратуры. Ён збіраў рукапісы старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх аўтараў.
Сваё прызванне знайшоў у літаратурнай дзейнасці, услаўляючы творчую, духоўна разняволеную асобу. Ён пісаў не толькі на латыні, але і на мове свайго народа — італьянскай. Яго «Канцаньерэ» («Кніга песень»), створаная на працягу ўсяго жыцця (апошняя рэдакцыя 1373—1374) і прысвечаная «мадонне Лауры», адкрыла новую эру ў еўрапейскай паэзіі.
Творчасць
Светапогляд Франчэска Петраркі супярэчлівы: спалучэнне ідэй гуманізму з элементамі феадальна-царкоўнай культуры. У філасофскіх і палемічных трактатах на лацінскай мове «Пра пагарду да свету» (1342—43), «Інвектывы супраць урачоў» (1352—53) адлюстраваў перажыты ім рэлігійны крызіс, цікавасць да зямнога жыцця і светапогляду чалавека, абараняў паэзію ад нападак сярэдневяковых дыдактаў.
Адзін з першых еўрапейскіх гуманістаў ідэалізаваў антычны свет. Знаўца антычнай літаратуры, міфалогіі і філасофіі, Петрарка ўпершыню супрацьпаставіў ідэалізаваны свет класічнай старажытнасці пустой схаластыцы і невуцтву. Адраджэнне забытых вольнасцей, ідэалаў ісціны і прыгажосці стала спосабам сцвярджэння каштоўнасці чалавека, яго творчых здольнасцей і зямнога быцця.
Аўтар эпічнай паэмы «Афрыка» (1339—42, на лацінскай мове) пра заваяванне Карфагена Рымам, пастаральных эклог алегарычнага зместу «Буколікі» (1346—57). Вяршыня яго творчасці — зборнік лірыкі «Канцаньерэ» («Кніга песень», 1327—74). У 317 санетах, 29 канцонах, 9 сексцінах, 7 баладах і 4 мадрыгалах, аб'яднаных у цыклы «На жыццё мадонны Лауры» і «На смерць мадонны Лауры», уславіў каханне, раскрыў унутраны свет чалавека, яго пачуцці і перажыванні. Лауры прысвяціў алегарычную паэму ў тэрцынах «Трыумфы» (пач. ў 1354), прасякнутую аскетычнымі матывамі.
Петрарка лічыў, што чалавека ўзвялічвае яго адукаванасць, зацікаўленасць навукай, веданне гісторыі і культуры чалавецтва. Гэтай велічы кожны чалавек павінен дабівацца сам, сваёй працай. Ён высмейваў раскошу і гультайства феадалаў. Петрарка асуджаў войны, ваяўнічасць феадалаў. Ён пісаў: «Не лічу, што грудзі і галава, закрытыя жалезам, прыгажэйшыя, чым мірныя і не абароненыя жалезам»[6].
У сваіх філасофскіх трактатах «Аб сродках супраць пакут і радасцей» (1358—1366), «Аб маім уласным невуцтве…» (1367—1368) паэт бачыць прызванне чалавека не толькі ў самаўдасканаленні, але і ў служэнні грамадству. Паэтычны аўтапартрэт, створаны ім у адным з санетаў у «Кнізе песень», адкрывае ўнутраны свет чалавека гуманістычнай культуры. Аўтар аўтабіяграфіі «Лісты да нашчадкаў» (1374).
Творы Ф. Петраркі з «Кнігі песень» на беларускую мову перакладалі Ю. Гаўрук, М. Дуброўскі, Л. Баршчэўскі, У. Скарынкін.
Беларускія пераклады
- Петрарка, Ф. Санеты. Дж. Г.Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы. Верлен, П. У месяцавым ззянні: лірыка. Мн., 1994 (Школьная бібліятэка).
- Дантэ Аліг’еры. Новае жыццё. Петрарка, Ф. Кніга песень / Перакл. У. Скарынкіна. Мн., 2011 (Бібліятэка сусветнай літаратуры).
- Петрарка, Ф. Выбраныя песні з «Канцаньерэ» / Перакл. Л. Баршчэўскага. Мн., 2016 (Паэты планеты).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|