Франсуа-Луі Давід Басьён (фр. François Bocion, 30 сакавіка 1828, Лазана, Швейцарыя — 13 снежня 1890, Лазана) — швейцарскі мастак- імпрэсіяніст.
Жыццё і творчасць
Ф.Басьён паходзіў з лазанскай заможнай сям’і. У раннім юнацтве навучаўся маляванню ў мастака хрысціяна Готліба Стэйнлена ў Сярэдняй школе (École de Moyenne) у Вевэ. Затым навучаецца ў французскага мастака-пейзажыста Франсуа Бонэ ў Лазане. У 1845 годзе Ф.Басьён прыязджае ў Парыж, дзе да 1847 года працуе ў майстэрні мастакоў Луі-Эмэ Грасклода і Шарля Глейра.
Пасля прыступу тыфознай ліхаманкі ён вярнуўся ў Лазану ў 1848 годзе. Першапачаткова ў асноўным яго захапляла гістарычная тэматыка, затым пад уплывам пейзажаў Жана-Батыста-Каміля Каро становіцца мастаком-марыністам. У 1849 годзе ён становіцца выкладчыкам жывапісу ў École de Moyenne, гэтую пасаду ён займаў больш за сорак гадоў. Сярод яго вучняў трэба назваць Тэафіля Стэйнлена і Эжэна Грасэ.
Басьён наведаў Рым у 1852 годзе і зноў адправіўся ў Парыж у 1855 і 1859 гадах. Паміж 1879 і 1883 гадамі ён правёў некаторы час у раёне Венецыі, дзе ён напісаў некаторыя са сваіх вядомых карцін.
За сваё жыццё Басьён экспанаваўся на шматлікіх выставах у Швейцарыі і за мяжой, такіх як Сусветная выстава 1873 гады ў Вене і Сусветная выстава 1885 гады ў Антверпене.
Міжнародную вядомасць Ф.Басьён атрымаў у першую чаргу як «мастак Жэнеўскага возера».
Зноскі