У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Базен.
Франсуа Ашыль Базен (фр.: François Achille Bazaine; 13 лютага 1811, Версаль — 23 верасня 1888) — ваенны дзеяч Францыі, маршал (1864).
Удзельнік войнаў у Алжыры (1835), Іспаніі (1837), Крымскай вайны (1853—1856), аўстра-італа-французскай вайны (1859) і Мексіканскай экспедыцыі (1862—1867). У час французска-прускай вайны (1870—1871) камандаваў корпусам, Рэйнскай арміяй; у 1870 годзе здаў крэпасць Мец, за што ў 1873 годзе прыгавораны ваенным судом да 20 гадоў зняволення. У 1874 годзе ўцёк з турмы і астатнія гады пражыў у Іспаніі.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|