Фердынанд Габсбург (аўтагоншчык)

Фердынанд Габсбург
ням.: Ferdinand Zvonimir Maria Balthus Keith Michael Otto Antal Bahnam Leonhard Habsburg-Lothringen
Нараджэнне 21 чэрвеня 1997(1997-06-21)[1][2][…] (27 гадоў)
Род Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Бацька Karl von Habsburg[d][3]
Маці Baroness Francesca Thyssen-Bornemisza[d][3]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд Звонімір Марыя Бальтус Кіт Міхал Ота Антал Банам Леанард фон Габсбург-Латарынгскі (ням.: Ferdinand Zvonimir Maria Balthus Keith Michael Otto Antal Bahnam Leonhard Habsburg-Lothringen), таксама вядомы як Фердынанд Звонімір — аўстрыйскі аўтагоншчык, прадстаўнік Габсбург-Латарынгскага дома, праўнук імператара Аўстрыі Карла I.

Прэтэндуе на аўстрыйскі, венгерскі, багемскі і харвацкі пасад. Манархічная ліга Беларусі вылучала яго як прэтэндэнта на беларускі прастол прапанаваў Фердынанда Званіміра як патэнцыйнага манарха Беларусі.[4]

Уладальнік трафея чэмпіянату свету па аўтагонках на цягавітасць 2021 год у класе LMP2, пераможца 24 гадзін Ле-Мана (2021) у класе LMP2.

Сям’я

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1997 года ў Зальцбургу. Адзіны сын эрцгерцага Карла Габсбург-Латарынгскага, кіраўніка дома Габсбургаў, і яго жонкі Франчэскі Тысэн.

Грамадзянін Аўстрыі. Быў ахрышчаны 6 верасня 1997 года ў Заграбе кардыналам Франьё Кухарычам. Яго хроснымі былі яго дзядзька Георг фон Габсбург, Алоіс-Канстанцін, 9-ы князь Левенштайн-Вертхайм-Розенберг, Маргарыта Гомес-Асеба-і-Сехуэла і Агнес Хуслайн (народжаная графіня Арко).

Бацька

Яго бацька, Карл Габсбург-Латарынгскі, унук апошняга імператара Аўстра-Венгрыі — Карла I, прэзідэнт Аўстрыйскай галіны пан’еўрапейскага саюза. Таксама Карл з’яўляецца фармальным прэтэндэнтам на пасады цэлага шэрагу ўжо не існуючых каралеўстваў, такіх як Венгерскае і Багемскае, Вялікага княства Літоўскага і Галіцка-Валынскага княства, Ілірыйскага і нават Іерусалімскага каралеўства.

Мацi

Франчэска Габсбург-Латарынгская — эрцгерцагіня Аўстрыйская, аўстрыйскі грамадскі дзеяч. Падчас вайны ў Харватыі ў пачатку 1990-х гадоў Франчэска паехала ў Харватыю з мэтай абароны культурнай спадчыны і прадметаў мастацтва гэтай краіны і дапамагала ў аднаўленні цэркваў, якія панеслі шкоду падчас баёў.

Сястра

Яго сястра, Элеанора Фон Габсбург — аўстрыйскі ювелірны дызайнер, фотамадэль, член дома Габсбург-Латарынгія. атрымала ступень магістра ў Istituto Marangoni Milan у галіне дызайну ювелірных вырабаў у 2020 годзе і працуе дызайнерам ювелірных упрыгожванняў. Элеанора Габсбург таксама працавала фотамадэллю, удзельнічала ў рэкламных кампаніях і праходзіла па падыўме для Dolce & Gabbana.

Аўтагоншчык

Вынікі

2014 год - чэмпіён Аўстрыі ў Rotax DD2, 12-е месца ў гранд-фінале Rotax Max Challenge у Валенсіі (Іспанія)

2013 год - чэмпіён Венгрыі і Ніжняй Аўстрыі, віцэ-чэмпіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па ROTAX Junior 10-е месца ў гранд-фінале Rotax Max Challenge у Новым Арлеане, ЗША

2012 год - чэмпіён Ніжняй Аўстрыі, 33-е месца ў сусветным фінале RMC у Портыман (Партугалія)

У 2014 годзе Фердынанд Габсбург дэбютаваў у аднамесных балідах, прымаў удзел у Формуле Renault 1.6 NEC ад каманды Lechner Racing. Ён заняў 4-е месца са 100% фінішамі ў 15 гонках.

У студзені і лютым 2015 года Фердынанд Габсбург удзельнічаў у Таёта Racing Series (Новая Зеландыя), дзе з другім месцам як лепшы вынік ён дасягнуў адзінаццатага ў агульным заліку. У 2016 годзе ён уваходзіць у каманду Giles Motorsport і ў цяперашні час трэцім у чэмпіянаце пасля Ланда Норыса і Арцёма Маркелава.

У 2015 годзе Фердынанд Габсбург вырашыў удзельнічаць у формуле Renault 2.0 NEC у камандзе Fortec Motorsport.

У 2017 годзе ён дэбютаваў у чэмпіянаце Еўропы Формулы-3 у складзе каманды Carlin Motorsport.

У 2019-2020 гадах выступаў у серыі Deutsche Tourenwagen Masters. У дэбютным сезоне выступаў на Aston Martin і заняў 18-е месца, у другім сезоне - на Audi прыватнай каманды WRT Team, з адным фінішам на подыўме заняў 10-е месца ў агульным заліку.

У 2021 годзе выйграў гонку "24 гадзіны Ле-Мана" у класе LMP2 на балідзе каманды WRT Team. Напарнікамі былі Робін Фрайнс і Шарль Мілесі[9]. У тым жа сезоне гэты экіпаж стаў пераможцам чэмпіянату свету па аўтагонках на цягавітасць у класе LMP2.

У 2022—2023 гадах працягнуў выступаць за WRT у чэмпіянаце свету па гонках на цягавітасць, абодва разы заняў 4-е месца ў класе LMP2. У 2022 годзе стаў чэмпіёнам Еўрапейскай серыі Ле-Ман у складзе каманды Prema у тым жа класе LMP2[10].

У 2024 годзе перайшоў у галоўны клас чэмпіянату - клас гіперкараў, увайшоўшы ў склад завадской каманды Alpine.

У палітыцы

Палітычныя погляды

Фердынанд Званімір не вядзе актыўную палітычную дзейнасць, і аддае перавагу гонкам сваім палітычным амбіцыям.

«Так, час ад часу я чуў ад сваякоў ці іншых людзей: «Хлопец, ты ж Габсбург, ты не можаш ганяць на машынах! Ты павінен займацца нечым больш сур'ёзным». У некаторых людзей ёсць такія чаканні, я бы сказаў, забабоны. Але, зноў жа, ім трэба падзякаваць маім бацькам за тое, што яны ніколі не нагадвалі мне пра гэта», – сказаў Фердынанд.[5]

Сувязі з Харватыяй

Фердынанд мае моцныя сувязі з Харватыяй, пачынаючы з таго, што быў ахрышчаны ў Заграбе пад імем Званімір. Яго палітычныя сімпатыі да Харватыі часта выказваліся ў сацыяльных сетках[6]. Яго маці, Франчэска Цісен, падчас вайны ў Харватыі займалася аднаўленнем цэркваў і захаваннем архітэктурнай спадчыны краіны. Манархічная асацыяцыя Харватыі таксама адзначыла Фердынанда, афіцыйна павіншаваўшы яго з днём нараджэння на FaceBook.[7]

Беларускі пасад

16 кастрычніка 2016, Ян Стральцоў-Каравацкі, Маршалак Манархічнай лігі ВКЛ прапанаваў Фердынанда Званіміра як прэтэндэнта на беларускі пасад

«Мы як манархічная ліга прытрымліваемся таго, што неабходна было б прадстаўнікоў гэтага роду запрасіць у выпадку чаго на пасад Беларусі»

, — кажа Аляксандр Стральцоў-Карвацкі аб Габсбургах.[4]

Узнагароды

Крыніцы

  1. Ferdinand Zvonimir Habsburg-Lothringen // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Lundy D. R. Ferdinand Erzherzog von Österreich // The Peerage
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б Фердинанд Звонимир Габсбург мог бы стать сегодня королем Беларуси - Хартия'97 :: Новости Беларуси. 4wp5q3.c97.org. Праверана 6 жніўня 2024.
  5. Правнук последнего короля Австрии политике предпочел YouTube (руск.). Красная весна (7 студзеня 2024). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  6. X.COM, Ferdinand Habsburg.
  7. Facebook. www.facebook.com. Праверана 9 кастрычніка 2024.
  8. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 29 жніўня 2017.
  9. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 29 жніўня 2017.
  10. Ferdinand Zvonimir d’Autriche chevalier de l’ordre de Saint-Georges – Noblesse & Royautés. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 29 жніўня 2017.
  11. Habsburg Heir Installed as Knight in the Order of St. George | The Royal Forums. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017. Праверана 29 жніўня 2017.