Фантан, створаны скульптарам Віле Валгрэнам(фін.) (бел., быў адліты з бронзы ў Парыжы ў 1906 годзе, але з-за спрэчак наконт размяшчэння аголенай фігуры ў цэнтры сталіцы, ўсталяваны ён быў толькі ў 1908 годзе.
Статуя атрымала назву «Хавіс Аманда», што па-шведску азначае «марская німфа». У адрозненне ад іншых помнікаў, размешчаных у цэнтры Хельсінкі, гэты фантан адрозніваецца асутнасцю якой-небудзь афіцыёзнасці. Паводле меркавання архітэктара, вобраз маладой жанчыны, якая выходзіць з мора, найлепш сімвалізуе Хельсінкі. Манта, як празвалі статую ў народзе, стала амаль сімвалам горада, абавязанага сваім нараджэннем мору.
У 1930-я гады з'явілася традыцыя напярэдадні першамайскага свята «Вапу» надзяваць на галаву статуі студэнцкую фуражку. Узімку 1995 года, калі зборная Фінляндыі па хакеі стала Чэмпіёнам свету, 100 000 жыхароў сталіцы адзначалі гэту падзею на Гандлёвай плошчы, а німфу прыбралі ў майку хакейнай зборнай.
Kalha, Harri: Tapaus Havis Amanda : siveellisyys ja sukupuoli vuoden 1908 suihkulähdekiistassa. Sarja: Historiallisia tutkimuksia. [Helsinki]: [Suomalaisen Kirjallisuuden Seura], 2008. ISBN: 978-952-222-045-5.